Беларуская дэлегацыя ў
Бруселі
17 красавіка ў Бруселі
(Бельгія) прадстаўнікі беларускай грамадскасці бяруць удзел у слуханнях у
Еўрапарламенце па пытанні аб постчарнобыльскай сітуацыі ў
Беларусі.
Ініцыятарам спецыяльнага
пасяджэння Еўрапарламента па пытаннях мінімізацыі ў краіне наступстваў
катастрофы на ЧАЭС выступіў доктар медыцынскіх навук прафесар Юрый Бандажэўскі,
якія цяпер жыве ў Вільнюсе. У сустрэчы таксама бяруць удзел акадэмк НАНБ
Аляксандр Вайтовіч, член-карэспандэнт НАНБ Іван Нікітчанка, доктар тэхнічных
навук прафесар Георгій Лепін, старшыня грамадскага аб'яднання "Саюз
Чарнобыль-Беларусь" (Кіеў, Украіна) Аляксандр Валчанін, праваабаронца Гары
Паганяйла і галоўны рэдактар газеты "Народная воля" Іосіф Сярэдзіч.
У інтэрв'ю БелаПАН
А.Валчанін паведаміў, што постчарнобыльская сітуацыя ў Беларусі абмяркоўваецца ў
Еўрапарламенце. "Мы паставім пытанне аб неабходнасці прадоўжыць аздараўленне
беларускіх дзяцей у краінах Еўрасаюза і аказання гуманітарнай дапамогі
насельніцтву краіны, якая найбольш пацярпела ад наступстваў чарнобыльскай
трагедыі", — сказаў А.Валчанін. Скарачэнне аб'ёмаў гуманітарнай дапамогі, што
паступае ў краіну, ён матывуе пазіцыяй беларускіх уладаў, якія сцвярджаюць, што
ў Беларусі адсутнічаюць постчарнобыльскія праблемы.
У сваім выступленні
А.Валчанін мае намер прапанаваць дэпутатам Еўрапарламента ўвесці бязвізавы рэжым
для ўдзельнікаў ліквідацыі наступстваў катастрофы на ЧАЭС, павялічыць аб'ёмы
дапамогі Беларусі, а таксама стварыць Чарнобыльскі фонд пры Еўракамісіі з
удзелам беларускіх грамадскіх арганізацый.
У Міністэрстве замежных
спраў БелаПАН паведамілі, што не маюць інфармацыі аб удзеле ў слуханнях
беларускіх чыноўнікаў. Паводле даных прэс-службы Міністэрства па надзвычайных
сітуацыях, прадстаўнікі МНС не накіроўваліся на сустрэчу ў
Еўрапарламент.
Паводле газеты “Народная
Воля”
|