диаспора РБ Минск Менск белорусская диаспора
МГА "ЗБС "Бацькаўшчына" - міжнароднае грамадскае аб'яднанне, дзейнічае з 1990 года, аб'ядноўвае 135 арганізацый з 28 краін свету

Бібліятэка МГА ЗБС Бацькаўшчына


Навіны (галоўная) Архіў навін Хто мы Хронiка дзейнасцi З'езды беларусаў свету Кантакты Банкаўскія рэквізіты Архіў бюлетэня
Гісторыя Галерэя дзеячаў База дадзеных Сайты дыяспары Перыёдыка Могілкі Помнікі
Грамадскія арганізацыі СМІ Дыпламатычныя прадстаўніцтвы Даведнік
"НІВА" "БЕЛАРУС" "Крывія"
Еўрапейскае радыё для Беларусі Радыё "Рацыя" "Радыё Швецыя" Радыё "Палонія" Deutsche Welle

90-БНР

Беларускі Інтэрнэт

У Мінску перанесены помнік Максіму Багдановічу

Асабіста Лукашэнка дазволіў прыбраць помнік Максіму Багдановічу з таго месца, дзе той стаяў. Між тым, гэты помнік мае другую катэгорыю ў Спісе гісторыка-культурных каштоўнасцяў (шыфр 1а1Е404457)… Манументальны вобраз Максіма Багдановіча быў створаны яшчэ ў 1981 г. скульптарам Сяргеем Вакарам. Месца гэтага помніка за 27 гадоў стала цалкам ягоным.

Архітэктары Леанард Маскалевіч і Юры Казакоў былі суаўтарамі скульптара Сяргея Вакара — супраць пераносу. Тады, у 1981 годзе, сэканомілі на дэталях і добраўпарадкаванні. І варта было б давесці справу да канца. Але помніка больш няма на месцы. Яго, цынічна і дэманстратыўна, перанеслі на іншае, заведама горшае месца, такім чынам знізіўшы ягоны статус.

Раней помнік Багдановічу быў арыентаваны ў бок Свіслачы, Верхняга гораду, стаяў на самым светлым месцы Траецкае гары. А цяпер ён будзе стаяць у глыбокім ценю, тварам да шумнай магістралі, і глядзець на Сувораўскае вучылішча з ашчадна адноўленымі надпісамі: «Сталин-Сталин-Сталин»…

Рэзкае набліжэнне помніка да будынкаў сказіць ягоны маштаб. Ён стане дробным на фоне гмаху тэатра, дзе ўсталявалі новыя скульптуры і навакольных дамоў. Спатрэбіцца іншы, большы пастамент.

Між іншым, я бачыў праекты рэканструкцыі тэрыторыі вакол тэатру. Там плануецца паставіць ажно 8 новых скульптурных групаў! Дзеля іх нібыта і хочуць прыбраць помнік, каб не ствараць канкурэнцыі. Там плануюць зрабіць фантан, чатыры круглыя плацыкі, пасярод якіх паставяць буйныя скульптурныя кампазіцыі (пакуль не прыдумалі яшчэ якія) і збіраюцца скульптурна аздобіць пандусы на лесвічных маршах перад тэатрам (таксама яшчэ няма ідэяў). Але дэкаратыўная празмернасць ужо запланаваная.

Любы перанос манументаў знакава роўны разбурэнню. Але помнік любімаму паэту нацыі — наагул выключны сімвал. За 28 гадоў найноўшае гісторыі гэты помнік стаў важным знакам нацыянальнае ідэнтычнасці. Сюды неслі кветкі і на вяселлі і падчас розных урачыстасцяў.

Гэтая падзея з чарады жорсткіх захадаў, скіраваных на дэвальвацыю знакаў: пераназоў праспекта Скарыны, грамадскі туалет на месцы дома Караткевіча, адмова назваць вуліцы імем Быкава… Заўтра не спадабаецца, як сядзіць Колас на плошчы, ці як стаяць крыжы. Гэта яскравае пасланне — можна ламаць, перайначваць усё, абы толькі не ўзвышаліся нацыянальныя каштоўнасці. Заўважу, нічога падобнага з помнікамі сталінізму-саветызму ў РБ не адбылося. Нават перайменаванне вуліцы Берсана выклікала разнос зверху.

Якімі б намерамі ні прыкрываліся ініцыятары пераносу помніка Багдановіча, яны нанеслі балючы ўдар па нацыянальным самапачуцці беларусаў.

Паводле “Нашай Нівы”, Сяргей Харэўскі

‹‹ на галоўную | у архіў

 

№ 6, чэрвень 2008
[ PDF ]
архіў бюлетэня
Запоўніць картку...

Па пытаннях беларусаў замежжа...

Па захаванні Беларускага дому...

15–16 снежня 2007
Беларуская эканамічная і палітычная мадэль: сучаснасць і перспектывы трансфармацыі:


Што рабіць з вёскай?
(дадана 17.01.08)

усе круглыя сталы

Віктар Кавалеўскі
Аўстралія і іміграцыя

Леанід Лыч
І на чужыне пачуваліся беларусамі

Леанід Лыч
Руская культура на Беларусі: плюс ці мінус?

Янка Запруднік
УДЗЯЧНАСЬЦЬ – МАСТАЦТВА ДУШЫ або Чаму беларусы ня ўмеюць дзякаваць?

Аляксандар Адзінец
Запавет эмігранта

 
Галоўная - Хто мы - Бібліятэка - Кантакты - Хронiка дзейнасцi - З`езды - Сайты беларуская дыяспары
zbsb [@] tut.by - zbsb [@] lingvo.minsk.by
Rating All.BY биографии белорусских писателей, мордкович