Выйшаў раман Толкіна па-беларуску

Гэта раман «Звяз пярсцёнка» з славутай серыі Дж.Р.Р. Толкіна «Уладар пярсцёнкаў». Пераклалі яго з ангельскай Крысціна Курчанкова і Зміцер Магілёўцаў.

Тэкст трохі адаптаваны для беларускага чытача: да прыкладу, замест ангельскіх, хобіты і эльфы карыстаюцца старажытнымі беларускімі адзінкамі вымярэння (паводле Статуту ВКЛ).

Шукайце кнігу на выставах, у незалежных распаўсюднікаў ды ў кнігарнях.

Паводле “Нашай Нівы”

‹‹ на галоўную | у архіў