диаспора РБ Минск Менск белорусская диаспора
МГА "ЗБС "Бацькаўшчына" - міжнароднае грамадскае аб'яднанне, дзейнічае з 1990 года, аб'ядноўвае 135 арганізацый з 28 краін свету

Бібліятэка МГА ЗБС Бацькаўшчына


Навіны (галоўная) Архіў навін Хто мы Хронiка дзейнасцi З'езды беларусаў свету Кантакты Банкаўскія рэквізіты Архіў бюлетэня
Гісторыя Галерэя дзеячаў База дадзеных Сайты дыяспары Перыёдыка Могілкі Помнікі
Грамадскія арганізацыі СМІ Дыпламатычныя прадстаўніцтвы Даведнік
"НІВА" "БЕЛАРУС" "Крывія"
Еўрапейскае радыё для Беларусі Радыё "Рацыя" "Радыё Швецыя" Радыё "Палонія" Deutsche Welle

90-БНР

Беларускі Інтэрнэт

Абвешчаны конкурс на напісанне дэмакратычнага маршу

Ідэя сыходзіць ад намесніка старшыні БСДП Ігара Рынкевіча. Тэкст пачынаецца з словаў «Мы, беларусы, з імем - літвою», а згадцы пра «народаў братэрскі саюз» у тэксце Рынкевіча адпавядае «Славім у Свеце Старым Еўразвяз». Адным словам, жэсць!

Намеснік старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігар Рынкевіч прапануе аб’явіць конкурс на назву марша для масавых шэсцяў дэмакратычных сіл і на напісанне музыкі да яго.

Як паведаміў БелаПАН І.Рынкевіч, год таму, падчас сустрэчы з Аляксандра Казуліна ў віцебскай калоніі, яны абмяркоўвалі падрыхтоўку да «Чарнобыльскага шляху – 2007». «На гэтым спатканні ўзнікла ідэя аб стварэнні тэкста марша з адпаведнай музыкай для масавых шэсцяў дэмакратычных сіл. Дапамагчы ў гэтай творчай справе браўся Яўген Будзінас, але хутка пісьменнік памёр», — сказаў І. Рынкевіч.

«Зараз іншы, блізкі да сацыял-дэмакратаў, якіх узначальвае А. Казулін, аўтар закончыў напісанне тэксту марша. Аўтар — вядомы ў краіне паэт, але ён працуе і не хоча непрыемнасцей у выпадку таго, калі гэты тэкст разыдзецца ў масах. Таму ён пажадаў захаваць канфідэнцыяльнасць. Тэкст ёсць, і сёння, 9 красавіка, я прэзентую яго калегам на пасяджэнні прэзідыума Палітрады АДС, а на наступны дзень — аргкамітэта па правядзенні ў гэтым годзе «Чарнобыльскага шляху», — сказаў І. Рынкевіч.

Каментуючы абвяшчэнне конкурсу, І. Рынкевіч падкрэсліў: «Верш, што зараз прапануецца, не прэтэндуе стаць новым гімнам краіны. Але ён прыкметна добра кладзецца на музыку сённяшняга афіцыйнага гімна, словы якога ні дзяржаўныя дзеячы, ні спартоўцы, ні іншыя беларускія грамадзяне так і не захацелі вывучыць. Рытм марша, каб крочыць дэмакратычным сілам на сваіх шэсцях, канешне, павінен стаць больш хуткім».

Паводле “Нашай Нівы”

‹‹ на галоўную | у архіў

 

№ 6, чэрвень 2008
[ PDF ]
архіў бюлетэня
Запоўніць картку...

Па пытаннях беларусаў замежжа...

Па захаванні Беларускага дому...

15–16 снежня 2007
Беларуская эканамічная і палітычная мадэль: сучаснасць і перспектывы трансфармацыі:


Што рабіць з вёскай?
(дадана 17.01.08)

усе круглыя сталы

Віктар Кавалеўскі
Аўстралія і іміграцыя

Леанід Лыч
І на чужыне пачуваліся беларусамі

Леанід Лыч
Руская культура на Беларусі: плюс ці мінус?

Янка Запруднік
УДЗЯЧНАСЬЦЬ – МАСТАЦТВА ДУШЫ або Чаму беларусы ня ўмеюць дзякаваць?

Аляксандар Адзінец
Запавет эмігранта

 
Галоўная - Хто мы - Бібліятэка - Кантакты - Хронiка дзейнасцi - З`езды - Сайты беларуская дыяспары
zbsb [@] tut.by - zbsb [@] lingvo.minsk.by
Rating All.BY биографии белорусских писателей, мордкович