Сустрэча Уладзіміра Арлова з чытачамі
Магілёва
“Згуртаванне беларусаў свету
“Бацькаўшчына” працягвае мерапрыемствы па святкаванні ўгодкаў БНР. Як і
планавалася, мерапрыемствы будуць працягвацца ўвесь 2008 год, які абвешчаны
“Годам Дзяржаўнасці”.
11 красавіка ў Магілёве адбудзецца
творчая сустрэча вядомага беларускага пісьменніка Уладзіміра Арлова з аматарамі
літаратуры. Аўтар прэзентуе другое выданне кнігі “Імёны Свабоды”, якое выйшла ў
серыі “Бібліятэка свабоды. ХХІ стагоддзе”, заснаванай “Радыё Свабода”. “Імёны
Свабоды” – гэта 261 гістарычны партрэт герояў беларускай свабоды ХVIII—XXI
стагоддзяў.
Арганізатарамі сустрэчы з’яўляюцца “ЗБС
“Бацькаўшчына” і аргкамітэт БХД.
Інфармацыйны цэнтр МГА “ЗБС
“Бацькаўшчына”
|