Чарнобыльскі шлях у Нью-Ёрку

Прайшоў ужо 21 год пасля трагічнай для Беларусі даты – 26 красавіка. Найбуйнейшая ў гісторыі тэхнагенная катастрофа нанесла непапраўныя страты нашай краіне. Прыкладна 2/3 радыеактыўных выкідаў аселі на нашай зямлі, забрудзіўшы прыкладна пятую частку тэрыторыі з 20% насельніцтва. Амаль усю Беларусь накрыла першая хваля кароткажыццёвых радыенуклідаў, частку якіх асаджалі на нашай тэрыторыі прымусова, каб не пайшлі на Маскву. Усё рабілася пад прыкрыццём сакрэтнасці, і людзі не маглі абараніцца ад гэтага ўдару.

Мы – закладнiкi ўладаў, якая ня дбае пра здароўе i жыццё людзей. Мы патрабуем:

сказаць праўду пра наступствы катастрофы;

аднавіць усе ільготы грамадзянаў, пацярпелых ад катастрофы на ЧАЭС;

адмяніць абмежаванні на гуманітарную дапамогу з-за мяжы;

аднавіць спецыялізаваныя медычныя ўстановы і радыяцыйны кантроль прадуктаў;

адсялiць людзей з моцна заражаных тэрыторыяў (15 i больш кюры);

спынiць вытворчасць прадуктаў на забруджаных тэрыторыях;

спынiць прымусовае размеркаванне студэнтаў.

Мы хочам жыць у свабоднай краiне, улады якой ня хлусяць сваiм грамадзянам.

Мы хочам мець будучыню.

Мы выйдзем на Чарнобыльскi шлях!

26 красавіка запрашаем усіх на Чарнобыльскі шлях, які пачнецца а 11 гадзіне раніцы ля будынка ААН.( паміж E 42 i E 43 Street на 1 Avenue)

760 United Nations Plaza

New York City, NY 10017, USA

Паводле Беларускага Маладзёвага Руху Амерыкі

‹‹ на галоўную | у архіў