24-25 красавіка “Дударскі фэст” у
Мінску
З 24 па 25 сакавіка ў
Мінску адбудзецца “Дударскі фэст”. Гэта штогадовы фестываль які ўпершыню быў
праведзены ў 1992 годзе. Фэст з’яўляецца адзіным мерапрыемствам ва Усходняй
Еўропе, прысвечаным дудзе. У фестывалі прадстаўлена дударская музыка ўсіх
накірункаў – ад традыцыйнага фальклора да рок-музыкі. Традыцыйна фестываль
адбываецца ў красавіку – прымеркаваны да адзначэння Вялікдня (Пасхі), калі
паводле ўнікальнага беларускага абраду “валачобніцтва” адбываецца абыход дамоў з
дудой і спевамі.
У “Дударскім фэсце 2008”
будуць удзельнічаць дудары з Украіны, Расіі, Польшчы, Літвы, Эстоніі, Балгарыі і
Новай Зеландыі. Вядуцца перамовы пра ўдзел у фэсце славутага гурта “Fidelius”
(Германія). Спецыяльны госць – дударка славутага гурта “Аuli” Ліанэ Барбо
(Эстонія). Па выніках фэста плануецца выданне зборніка дакладаў канферэнцыі,
запіса фэста на аўдыё і выпуск відэа-фільма “Дударскі фэст 1992-2008”.
24 красавіка валынка будзе
гучаць у Малай залі к/з “Мінск” (пачатак 19:00), а 25 красавіка ў клубе
“Рэактар” (пачатак 18:00). У “Дударскім фэсце” ўдзельнічаюць гурты: “Стары
Ольса”, “Testamentum terrae”, “Ліцьвінскі Хмель”, “Mozaik” (Польшча),
“Litvintroll”, “Essa”, “Яварына”, “Neolitic Age” (Украіна), “Кашлаты Вох”, “RR”,
“Ceilidh Ceol”, “Рада”, “Vydraga” (Літва), “Келіх кола”, Алесь Лось, Тодар
Кашкурэвіч, Дзяніс Сухі, Ліанэ Варбо (Эстонія), Алесь Сурба, Ютака Бан
(Багларыя) і інш. Танцавальная падтрымка: гурт “Гістрыён” і тэатр
“Яварына”.
Да адкрыцця “Дударскага
фэста” арганізатары плануюць выдаць першы альманах “Dudar”. А больш
падрабязную інфармацыю пра сам фэст можна даведацца на сайце www.dudar.info
Даведкі: 7662425 (МТС),
6490888 (Velcom). Каса: 2886160 і 3286638 (гарадзкія тэлефоны). Квіткі ад 12 000
да 30 000.
|