диаспора РБ Минск Менск белорусская диаспора
МГА "ЗБС "Бацькаўшчына" - міжнароднае грамадскае аб'яднанне, дзейнічае з 1990 года, аб'ядноўвае 135 арганізацый з 28 краін свету

Бібліятэка МГА ЗБС Бацькаўшчына


Навіны (галоўная) Архіў навін Хто мы Хронiка дзейнасцi З'езды беларусаў свету Кантакты Банкаўскія рэквізіты Архіў бюлетэня
Гісторыя Галерэя дзеячаў База дадзеных Сайты дыяспары Перыёдыка Могілкі Помнікі
Грамадскія арганізацыі СМІ Дыпламатычныя прадстаўніцтвы Даведнік
"НІВА" "БЕЛАРУС" "Крывія"
Еўрапейскае радыё для Беларусі Радыё "Рацыя" "Радыё Швецыя" Радыё "Палонія" Deutsche Welle

90-БНР

Беларускі Інтэрнэт

Юбілей БНР адсвяткавалі ў Лондане (фота)

Беларусы Брытаніі адзначылі яго шэрагам мерапрыемстваў.

28 сакавіка з нагоды 90-годдзя абвяшчэння незалежнасці БНР адбыўся ўрачысты прыём ў прэстыжным лонданскім гатэлі “Мэрыёт”, побач з брытанскім парламентам. Прыём быў зладжаны Згуртаваннем беларусаў у Вялікай Брытаніі.

Ад імя ЗБВБ прысутных вітала яго старшыня Алена Міхалюк. Прысутнічалі беларусы не толькі з Лондана, але і бліжэйшых гарадоў. З вітальным словам да прысутных звярнуліся: старшыня Рады БНР Івонка Сурвілла, былы амбасадар Брытаніі ў Мінску Браян Бэнэт, былы палітвязень Андрэй Клімаў, паэт, сустаршыня Агульнанацыянальнага аргкамітэту па святкаванні 90-годдзя БНР Генадзь Бураўкін, старшыня Рады Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына” Алена Макоўская, старшыня Англа-беларускага таварыства Джэймс Дынглі. Вёў урачыстую імпрэзу сябра рады ЗБВБ Павел Шаўцоў. Агульным падарункам для ўсіх стала прэзентацыя музычнага альбому “Дзень Волі – 90 год”, запісаны Нінай Эванс і Сержуком Вінаградавым.

Як адзначыў прысутны на свяце айцец Сяргей Стасевіч, “для беларусаў дыяспары дзень 25 Сакавіка – вялікае свята, як нацыянальны дзень для іншых народаў, што жывуць у Брытаніі (напрыклад, як дзень Святога Партыка для ірландцаў). І так было заўсёды. Вельмі шкада, што да сёння ў Беларусі Дзень Волі не свята, а супрацьстаянне. Веру ў тое, што сітуацыя ў хуткім часе зменіцца і на Радзіме”.

30 сакавіка беларусы сабраліся на святочнае набажэнства ў Беларускім культурна-рэлігійным цэнтры. Набажэнства скончылася малітвай за беларускі народ, прачытанай айцом Аляксандрам Надсанам, паведаміла прэс-служба Згуртавання беларусаў свету "Бацькаўшчына".

Пасля службы адбылася сустрэча з гасцямі з Беларусі. Мікола Пачкаеў, намеснік старшыні ЗБВБ, прывітаў прысутных, падкрэсліўшы вялікую ролю беларусаў замежжа ў захаванні ідэалаў 25 Сакавіка, а таксама выказаў удзячнасць за працу тым у Беларусі, хто падзяляе гэтыя ідэалы. Генадзь Бураўкін прачытаў новыя вершы, а таксама ўрывак з паэмы, прысвечанай Францішку Багушэвічу. Алена Макоўская і Ніна Шыдлоўская распавялі пра дзейнасць “ЗБС “Бацькаўшчына”. Захоплены вершамі Генадзя Бураўкіна, беларуска-цыганскі паэт з Лондана Вальдэмар Калінін прачытаў свой твор, прысвечаны Беларусі, на дзвюх мовах – беларускай і цыганскай.

Працягам Дзён БНР у Лондане будзе сустрэча ў Беларускім доме, запланаваная на 1 красавіка.

Інфармацыйны цэнтр МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”

‹‹ на галоўную | у архіў

 

№ 4, красавiк 2008
[ PDF ]
архіў бюлетэня
Запоўніць картку...

Па пытаннях беларусаў замежжа...

Па захаванні Беларускага дому...

15–16 снежня 2007
Беларуская эканамічная і палітычная мадэль: сучаснасць і перспектывы трансфармацыі:


Што рабіць з вёскай?
(дадана 17.01.08)

усе круглыя сталы

Віктар Кавалеўскі
Аўстралія і іміграцыя

Леанід Лыч
І на чужыне пачуваліся беларусамі

Леанід Лыч
Руская культура на Беларусі: плюс ці мінус?

Янка Запруднік
УДЗЯЧНАСЬЦЬ – МАСТАЦТВА ДУШЫ або Чаму беларусы ня ўмеюць дзякаваць?

Аляксандар Адзінец
Запавет эмігранта

 
Галоўная - Хто мы - Бібліятэка - Кантакты - Хронiка дзейнасцi - З`езды - Сайты беларуская дыяспары
zbsb [@] tut.by - zbsb [@] lingvo.minsk.by
Rating All.BY биографии белорусских писателей, мордкович