У Мінску пратэстуюць і патрабуюць
свабоды (фота)
30 сакавіка ў Мінску прайшлі некалькі
акцый з патрабаваннем вызваліць палітычных зняволеных, арыштаваных падчас акцыі
25 сакавіка актывістаў апазіцыі, а таксама спыніць ціск на незалежныя СМІ ў
Беларусі.
А 18 гадзіне на Кастрычніцкую плошчу
выйшлі 40 чалавек з партрэтамі вязняў сумлення. Ля Палаца Рэспублікі ў гэты ж
час дзяжурылі тры аўтазакі і некалькі міліцэйскіх машын. Міліцыянты сачылі за
ўдзельнікамі акцыі і вялі аператыўную відэаздымку.
У гэты самы час на праспект Незалежнасці
выйшлі актывісты грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» з партрэтамі
дэмакратычных актывістаў, арыштаваных падчас акцыі ў Дзень
Волі.

Паводле “Хартыі-97”
|