Сацыял-дэмакраты 1 красавіка здадуць у
КДБ “антыпрэзідэнцкія” мультфільмы
Маладыя сацыял-дэмакраты Беларускай
сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) патрабуюць вызвалення старшыні БСДП
Аляксандра Казуліна і гатова падключыцца да эстафетнай палітычнай галадоўкі,
якая ідзе ў краіне, да іншых акцый салідарнасці з
палітзняволеным.
Пра гэта гаворыцца ў заяве, прынятай 29
сакавіка на пасяджэнні моладзевай камісіі, паведаміў намеснік старшыні партыі
Ігар Рынкевіч. Паводле яго слоў, моладзь таксама выказала пратэст у сувязі з
праведзенымі КДБ вобыскамі ў кватэрах журналістаў, якія супрацоўнічаюць з
незалежнымі СМІ.
Маладыя сацыял-дэмакраты лічаць, што
своеасаблівым адказам на рэпрэсіі ўладаў магла б стаць першакрасавіцкая акцыя па
добраахвотнай здачы ў Камітэт дзяржбяспекі "антыпрэзідэнцкіх" мультфільмаў на
DVD і іншых носьбітах.
Паводле БелаПАН
|