Дачка Ліндгрэн прыедзе прэзентаваць беларускі пераклад «ПэпіДоўгайПанчохі»

Карын Нюман мае намер прыняць удзел ў прэзентацыі першага беларускага перакладу сусветна вядомай аповесці яе маці «ПэпіДоўгаяПанчоха». Імпрэза запланавана на 10 красавіка у мастацкай галерэі «Лабірынт» Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Арганізоўваюць прэзентацыю Аддзяленне Пасольства Швецыі ў Мінску пры падтрымцы Шведскага Iнстытута сумесна з Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі.

Сусветны бестселер шведскай пісьменніцы пераклаў на беларускую мову Дзмітрый Плакс. Рэдактар кнігі – Юрась Бушлякоў. Дызайн і макет кнігі, якая праілюстраваная класічнымі малюнкамі дацкай мастачкі Інгрыд Ванг Нюман, падрыхтаваў Генадзь Мацур. Кніга выйшла ў выдавецтве Змітра Коласа.

У рамках прэзентацыі кнігі плануецца творчая сустрэча з Карын Нюман — дачкой шведскай пісьменніцы Астрыд Ліндгрэн — той самай, якая шмат гадоў таму прыдумала імя для гераіні і натхніла пісьменніцу на напісанне гэтага твору. Запрашэнне на прэзентацыю атрымалі вядомая шведская літаратуразнаўца і пісьменніца Ула Лундквіст, а таксама перакладчык кнігі Дзмітрый Плакс

Паводле сайта “Наша Ніва”

‹‹ на галоўную | у архіў