Мерапрыемства для блогераў і
кліпмейкераў у Літве
6–8 чэрвеня Швецкі міжнародны ліберальны
цэнтр ладзіць у Літве “МедыяБарКэмп”.
Да ўдзелу запрашаюцца ўсе зацікаўленыя
блогеры, кліпмейкеры, падкастары, актыўныя карыстальнікі
інтэрнэту.
Праграма будзе фармавацца з прэзентацыяў
і выступаў удзельнікаў. Асноўная мэта – стымуляванне развіцця новых
медыяпраектаў у Беларусі і суседніх краінах. Асаблівая ўвага надаецца
медыяпраектам, якія прадстаўляюць пункт гледжання пэўнай групы (не тэлеканалам і
радыёстанцыям, а людзям), удзельнікам, якія маюць досвед працы з сучаснымі
медыя-тэхналогіямі і маюць што сказаць.
Дадатковая інфармацыя і узор заяўкі – на
сайце: http://www.mediabarcamp.com/.
З пытаннямі звяртайцеся на эл. адрас: mediabarcamp@gmail.com
Паводле сайта nastaunik.info
|