Апазіцыя заклікае выйсці на плошчу 30
сакавіка
Ініцыятыву аб правядзенні 30 сакавіка на
Кастрычніцкай плошчы Мінску акцыі салідарнасці з палітзняволенымі, з асуджанымі
ўдзельнікамі святкавання Дня Воля ды з незалежнымі медыямі падтрымаў прэзідыюм
Палітрады Аб’яднаных дэмакратычных сілаў.
Палітрада заклікае праз новую акцыю падтрымаць тых, хто пазбаўлены волі і прайшоў праз незаконныя рэпрэсіі.
У спэцыяльнай заяве рэпрэсіі супраць незалежных мэдыяў ацэньваюцца як грубае парушэнне Канстытуцыі і спробу максімальна ізаляваць грамадзянаў Беларусі ад альтэрнатыўнай інфармацыі аб рэальным становішчы ў краіне. Таму кіраўніцтва АДС заклікае грамадзянскія ініцыятывы, грамадзкія арганізацыі, бізнэсоўцаў вырабляць копіі матэрыялаў з незалежных СМІ і распаўсюджваць іх сярод жыхароў Беларусі
Паводле “Радыё Свабода!
|