«Советской Белоруссии» і «Звяздзе» ні
слова пра ператрусы журналістаў
У «Советской Белоруссии» і «Звяздзе» ні
слова пра ўчорашнія ператрусы ў дзясяткаў журналістаў і збіццё людзей 25
Сакавіка. Ні добрага, ні кепскага. «Усё маўчыць, бо благадзенствуе», — як пісаў
украінскі паэт Тарас Шаўчэнка.
26 сакавіка «Советская Белоруссия»
ацаніла колькасць пратэстоўцаў у сталіцы ў «некалькі соцен чалавек». Нагадаем,
што паводле ацэнак інфармацыйных агенцтваў БелаПАН (Беларусь), РІА «Новості»
(Расея) і АР (ЗША), карэспандэнты якіх прысутнічалі на месцы падзеяў, толькі ў
мітынгу ля Акадэміі навук, куды дабірацца прыйшлося праз строй спецназу, тым ня
менш, удзельнічала каля трох тысяч чалавек.
Паслухаем, што кажуць сведкі. Піша блогер
lesnoi-slon (lesnoi-slon.livejournal.com), паслядоўны крытык як апазыцыі,
так і ўладаў: «Не верьте, что протестующих была пара сотен. Я обошел Площадь
Коласа, а потом Победы — ее окружали толпы таких, как я. Но все подходы были
перекрыты, так что выйти на проспект было нереально. Думаю, если бы акция была
мирной, она бы собрала до 10 тысяч».
Прапагандысцкая вертыкаль непакоіцца, што
любая ўзгадка пра «Белсат», непадкантрольныя радыё ці масавыя пратэсты здольная
падштурхнуць іх чытачоў самім праверыць, што гэта за СМІ, ці далучыцца да
арганізаванай апазыцыі.
Затое ў тым самым нумары ад 26 сакавіка
«Советская Белоруссия» друкуе артыкул расійскага радыкальнага нацыяналіста
Дугіна і хваласьеў новаму прэзідэнту Расіі Мядзведзеву.
Паводле “Нашай Нівы”
|