Амбасада ЗША аднаўляе выдачу візаў
Як паведамілі “Радыё Свабода” ў
амерыканскай амбасадзе ў Мінску, выдача візаў грамадзянам Беларусі будзе
адноўленая 1 красавіка. Але паколькі ў сувязі з патрабаваннямі беларускага МЗС
была скарочаная колькасць працуючых у Мінску консулаў -- з двух да аднаго,-- то
адпаведна будзе скарочаная колькасць прынятых заявак.
Выдача візаў у амерыканскім пасольстве і разгляд новых заявак былі прыпыненыя 19 сакавіка. Гэта было выклікана патрабаваньнямі беларускага МЗС аб скарачэнні штату пасольства ЗША ў Менску.
Пад ціскам беларускіх уладаў тэрыторыю Беларусі цягам мінулай серады і чацвярга пакінула амаль палова супрацоўнікаў пасольства ЗША. На гэты момант там працуе 17 дыпламатаў, столькі ж, колькі ў беларускім пасольстве ў Вашынгтоне.
Паводле “Радыё
Рацыя”
|