Масавыя ператрусы ў журналістаў радыё
“Рацыя», “Белсату”, “Еўрарадыё”
Ім ставяць абвінавачваньні ў знявазе
прэзідэнта Лукашэнкі. У той самы час адбыліся ператрусы ў журналістаў радыё
“Рацыя”, “Еўрапейскага радыё для Беларусі” ў Мінску, Гомелі, Віцебску, Берасці,
Бабруйску, Бярозе, Горадні, Магілёве, Пінску.
Сёння між 8-й і 9-й гадзінамі ранку КДБ
уварвалася на кватэры ўсіх журналістаў і аўтараў, якія працавалі ў Беларусі для
тэлеканалу «Белсат». Большасьць зь іх затрыманыя. Ім ставяць абвінавачваньні ў
знявазе прэзідэнта Лукашэнкі. Пры ператрусаў затрымлівалі ўсіх тых, хто
прыходзіў у кватэры ў гэты час. Каля 20 аўтараў «Белсату» не выходзяць на сувязь
на гэты момант.
Як паведаміў супрацоўнік рэдакцыі радыё
«Рацыя», недзе а 8.30 да кватэры, у якой жыве супрацоўнік радыё, прыйшлі
супрацоўнікі КДБ. Яны стаяць на лесвічнай пляцоўкі ля дзвярэй кватэры і
затрымліваюць усіх, хто ідзе да дзвярэй. Затрыманы журналіст Барыс Гарэцкі.
Затрыманы журналіст агенцтва БелаПАН, які паехаў на месца высьвятляць падзеі,
Аляксандар Янусік.
Некаторыі супрацоўнікі Рацыі заблакаваныя
на згаданай кватэры.
Таксама, як паведамляе БАЖ, супрацоўнікі
спецслужбаў прыйшлі ў кватэру гомельскага журналіста Анатоля Гатоўчыца. Паводле
папярэдніх звестак, падобная ж сітуацыя ў Берасці, Віцебску (Алена Сцяпанава), і
Горадні, дзе прадстаўнікі спецслужбаў таксама спрабуюць трапіць у прыватныя
памяшканні мясцовых журналістаў.
Віцебскую незалежную журналістку Алену
Сцяпанаву павезлі на допыт у КДБ.
На кватэры бярозаўскай журналісткі
Шчапёткінай, якая супрацоўнічала з “Радыё Рацыя” адбываецца ператрус. Ёй
паказалі ордэр выпісаны ў Мінску. Абвінавачваюць у паклёпе на прэзідэнта.
Паводле словаў актывіста Руху за Свабоду Юр'я Губарэвіча, ператрус у Тамары
Шчапёткінай у Бярозе адбыўся на падставе крымінальнай справы ў дачыненні да
Марозава, Абозава («Трэці шлях», старая-старая і неактуальная справа аб
мультфільмах і карыкатурах). У Шчапёткінай канфіскуюць сістэмны блок
кампутара.
Супрацоўнікі КДБ паказалі ордэр на вобшук
за подпісам памочніка генпракурора Струка.
* * *
У Мінску затрыманы адзін з супрацоўнікаў
Белсату. Пра гэта БелаПАН паведаміла адна з яго калег. Падыходзячы да офісу
раніцай 27 сакавіка, яна пачула крыкі на пляцоўцы перад офісам і паспела
заўважыць, як трое ў цывільным спрабуюць затрымаць журналіста. «Відавочна, была
бойка. Я зразумела, што на офісе аблава, і сышла адтуль».
Хартыя'97 паведамляе, што прайшоў
ператрус на кватэры Эдуарда Мельнікава, аўтара ток-шоў «Выбар» на тэлеканале
«Белсат», а ў першай палове 90-х — намесніка старшыні БТ.
* * *
На Еўрарадыё надзвычайная
сытуацыя.
«Экспэрты Еўрарадыё, якія знаходзяцца ў
офісе адной з мінскіх фірмаў, сталі недаступныя для сувязі з 9.05 раніцы 27
сакавіка. Звязацца з імі да гэтага часу немагчыма», — паведамляе сайт belradio.fm .
* * *
Як паведаміў БелаПАН намеснік старшыні
Беларускай асацыяцыі журналістаў юрыст Андрэй Бастунец, паводле яго інфармацыі,
вобыскі праводзяцца па ўсёй краіне.
«Трасуць усіх журналістаў, якія так ці
інакш былі звязаныз замежнымі СМІ. Гэта робіцца пад маркай крымінальнай справы,
што нібыта распачата па факце знявагі прэзідэнта. Але паколькі ўсё гэта пачалося
адначасова, то я лічу, што крымінальная справа — толькі падстава для таго, каб
нейтралізаваць журналістаў», — сказаў А. Бастунец.
Паводле “Нашай Нівы”
|