70 чалавек пакаралі штрафамі і
арыштамі
Ад 10 раніцы да 8 вечара ў раённых судах
Міску судзілі затрыманых ўдзельнікаў святкавання 90-х угодкаў
БНР.
У Дзень Незалежнасці супрацоўнікі міліцыі
ачапілі плошчу Якуба Коласа, запланаванае арганізатарамі месца збору людзей. Тая
група, якая знаходзілася каля будынку рэдакцыі “Вячэрні Мінск” і складалася ў
асноўным з актывістаў моладзёвых незарэгістраваных арганізацый, пайшла на прарыў
кардонаў міліцыянтаў. У выніку салдаты ўнутраных войскаў абкружылі
натоўп.
Паводле міністра ўнутраных справаў
Уладзімера Навумава, 25 сакавіка было затрымана 88 чалавек. У часе затрыманьня
некалькі ўдзельнікаў акцыі атрымалі траўмы.
Затрыманых судзілі ў судах Партызанскага,
Маскоўскага, Савецкага і Заводзкага раёнаў. У выніку судовых разглядаў 28
чалавек арыштавалі на тэрмін ад 3 да 15 сутак. 42 чалавекі пакаралі штрафамі ад
175 тысяч да 1 мільёну 50 тысяч рублёў.
У судах людзі казалі, што міліцэйскія
кіраўнікі мелі на руках спісы найбольш актыўных апазіцыянераў. Назіральнікі
адзначаюць, што менавіта найбольш вядомых міліцыянтам і суддзям моладзёвых
актывістаў пакаралі арыштамі ад 10 да 15 сутак.
У кожным судзе сярод затрыманых былі
людзі са слядамі пабоеў на твары. 25 сакавіка было шмат выклікаў хуткай у
міліцыю. З дзесятак чалавек самастойна прыйшлі ў шпіталь, дзе ім аказалі
дапамогу.
Актывісту незарэгістраванай арганізацыі
“Правы альянс” Юрасю Карэтнікаву зашылі рану на галаве.
“Спрабавалі збіць мяне з ног. Білі ззаду,
білі накладнымі пальчаткамі... Адчуў удар дубінкай. Магчыма, ёй мне й рассеклі
галаву. Спецназаўцы паводзілі сябе ня тое, што не як афіцэры, а ўвогуле не
па-мужчынску. Таму што яны збівалі жанчын, збівалі дзяцей... Білі ззаду. Гэта
было папросту па-шакальску”.
У судах высветлілася, што затрымлівалі
людзей салдаты ўнутраных войскаў з Гомеля і Магілёва. Падчас судовых працэсаў
сваякам арыштаваных не ўдалося перадаць ім цёплыя рэчы і
харчы.
Паводле “Радыё Свабода”
|