Энцыклапедыя Беларускай Народнай
Рэспублікі
Беларуская інтэлігенцыя
выступіла з ініцыятывай падрыхтаваць энцыклапедыю гісторыі БНР. На сённяшні
дзень, у грамадстве расце цікавасць да нацыянальнай гісторыі, у тым ліку і да
БНР. Аднак інфармацыя пра БНР частковая і моцна ідэалагізаванае. Публікацыя
энцыклапедыі магла выправіць сітуацыю.
Ініцыятыва падрыхтоўкі
энцыклапедыі гісторыі Беларускай Народнай Рэспублікі была выпрацавана ўчора
падчас урачыстага паседжання арганізацыйнага камітэту па стварэнню Інстытута
нацыянальнай памяці ў Беларусі. Падчас паседжання з дакладам, прысвечаным
міжнароднай дзейнасці БНР, выступіў гісторык, прафесар Захар Шыбека. Падчас
абмеркавання дакладу ўзнікла думка, каб выкарыстаць юбілей БНР як нагоду для
далейшага асэнсавання ролі БНР у беларускай гісторыі.
Захар Шыбека: “Прынята
рашэнне сабраць матэрыялы ў даследчыкаў, якія займаюцца тэмай БНР, спачатку
можна будзе размясціць гэтыя матэрыялы ў інтэрнэце, а потым выдаць асобным
выданнем. Не абавязкова ў форме энцыклапедычнага даведніка, гэта можа быць
зборнік навуковых артыкулаў і архіўных матэрыялаў”.
Ці у Беларусі ўжо былі
падобныя комплексныя выдані прысьвечаныя гісторыі БНР?
Захар Сыбека: “Такіх няма.
Пра БНР і дзеячоў БНР ёсць артыкулы ў гістарычнай энцыклапедыі Беларусі, але там
вельмі няпоўныя дадзеныя. Дарэчы асаблівай ўвагі заслугоўваюць дзеячы БНР. Гэта
самаахвярныя людзі, якія працавалі па ўласнай ініцыятыве, ахвяравалі сваім
асабістым жыццём, поўнасцю аддаваліся праблеме захавання незалежнасці і
непадзельнасці БНР. Апрача гэтага трэба разгарнуць шырокую праграму
даследаванняў, прысвечаных БНР. Энцыклапедычнае выданне альбо іншая публікацыя
-- гэта толькі частка гэтай вялікай навуковай працы”.
У Беларусі надалей не хапае
комплексных прац прысвечаных гісторыі БНР, – адзначае гісторык Алесь Пашкевіч.
З’яўленне энцыклапедыі магло бы запоўніць гэты прабел.
Алесь Пашкевіч: “На жаль
комплексных энцыклапедычных выданняў, якія падсумоўвалі б спадчыну, набытак
Беларускай Народнай Рэспублікі ў нас вельмі мала. Найперш можна ўзгадаць выданне
“Архівы БНР”. Іншыя матэрыялы раздробленыя па розных выданнях ды па інтэрнэту.
Таму ідэю выдаць энцыклапедыю БНР можна толькі вітаць”.
Ня толькі адсутнасць
падобных выданняў робіць справу энцыклапедыі БНР актуальнай. У Беларусі няма
згоды што да ролі БНР у станаўленні беларускай дзяржаўнасці. Частка гісторыкаў
пераканана, што толькі дзякуючы БНР Беларусь атрымала дзяржаўнасць і ў
рэшце-рэшт стала незалежнай краінай. Іншая частка гісторыкаў, перад усім
афіцыйных, лічыць, што БНР не адыграла вялікай ролі ў фармаванні беларускай
дзяржавы. На думку гісторыка Захара Шыбекі, вакол гісторыі БНР паўстала шмат
міфаў ды ідэалагічных бар'ераў. Менавіта таму выданне энцыклапедыі – справа
вельмі патрэбная і актуальная.
Захар Шыбека: “Я думаю гэта
вельмі актуальна і патрэбна. Адна з прычынаў існавання ў нашай краіне
ідэалагічных барыкадаў. БНР займае важнае месца. Існуе тры міфы, што БНР – гэта
буржуазная, нацыяналістычныя дзяржава, што была створана пад нямецкай акупацыяй
і была эфемернай, што яе амаль немцы стварылі. Гэта дзеліць людзей, таму адныя
сёння святкуюць абвяшчэнне БНР, а другія – не. Такое выданне зняла б ці аслабіла
ідэалагічныя барыкады, якія падзяляюць нашае грамадства”.
Паводле меркавання
гісторыка Алеся Пашкевіча, энцыклапедыя БНР актуальна з той прычыны, што ў
Беларусі расце інтарэс да гісторыі ў тым ліку і да БНР.
Алесь Пашкевіч: “Штогод
павялічваецца цікавасць да гісторыі Беларусі і ў прыватнасці да гісторыі БНР.
Пры гэтым, цікавасць выказваюць ня толькі інтэлектуалы ці навукоўцы, але і
шараговыя грамадзяне, у тым ліку моладзь і студэнцтва. Той факт, што праз 90
гадоў пра БНР гавораць, а факт яе абвяшчэння не дае спакою ня толькі савецкім
ідэолагам мінулага, але і ідэалагізатарам сучаснай Беларусі. Калі б БНР ня мела
ніякага значэння для станаўлення нацыянальнай незалежнай думкі, то пра яе не
гаварылі б увогуле, у тым ліку і з дзяржаўных трыбунаў”.
БНР была абвешчана ў цяжкіх
умовах вайсковага часу, дзякуючы самаахвярнай прыцы і высілкам людзей
неабыякавых справе незалежнасці Беларусі. Той факт, што справа БНР выклікае
гарачыя спрэчкі, сведчыць пра тое, што падзеі 25-га сакавіка 1918-га году
адыгралі вялікае значэнне ў беларускай гісторыі. Сёння працягваюцца даследчыцкія
працы па вывучэнню гісторыі БНР. Адной з апошніх навуковых ініцыятываў
з’яўляецца падрыхтоўка энцыклапедыі гісторыі БНР.
Паводле “Польскага радыё
для замежжа”
|