Акцыя пратэсту ў
Бруселі
27 сакавіка а 10 гадзіне
насупраць беларускай амбасады ў Бруселі сябрамі Беларуска-Еўрапейскага
Задзіночання ладзіцца пікет пратэсту супраць беспадстаўных арыштаў і збіцця ў
Беларусі моладзевых актывістаў і журналістаў. Удзельнікі акцыі маюць намер
перадаць ў амбасаду петыцыю з патрабаваннем неадкладнага вызвалення ўсіх
арыштаваных удзельнікаў вулічных акцыяў і спынення рэпрэсіяў супраць беларускага
народу.
Паводле
БЭЗ-інфо
|