Беларускі тыдзень у Кракаве з 25 сакавіка па 1 красавіка

Беларуская Альтэрнатыва ў Кракаве, разам з Фондам хрысціянскай культуры “ЗНАК” і “Еўрапейскім радыё” для Беларусі запрашае прыняць удзел у “Беларускім тыдні ў Кракаве”, які пачаўся ў аўторак 25 сакавіка і будзе праходзіць да 1 красавіка 2008.

26 сакавіка, у сераду, у кракаўскай мастацкай галерэі „Форма” адчыніла свае дзверы фотавыстава "Лялькі" Максіма Шуміліна.

Цягам тыдня адбудзецца некалькі канцэртаў, на якія запрошаны беларускія гурты, у прыватнасці, ULIS, Neuro Dubel, Палац, Drum Ecstasy, Яр, Крама, WZ-orchestra.

Будуць выступы беларускіх і польскіх клубаў ваенна-гістарычнай рэканструкцыі, сярэднявечныя танцы з удзелам танцавальнага гурту “Гістарыён”, чытанне п’ес беларускіх аўтараў, канцэрт камернай музыкі ў касцёле дамініканцаў.

Закрыццё “Беларускага тыдня ў Кракаве” запланавана на 1 красавіка (аўторак).

Паводле “Польскага радыё для замежжа”

‹‹ на галоўную | у архіў