Затрыманні ў Дзень
Волі
Затрыманні, суды, штрафы і
арышты над грамадска-палітычнымі актывістамі.
Аляксей Марачкін,
мастак, затрыманы 24 сакавіка ў сваёй мінскай майстэрні, арыштаваны на 5
сутак.
Аляксандр Кузняцоў,
актывіст "Моладзі БНФ", затрыманы 24 сакавіка падчас акцыі ў Віцебску, правёў
ноч у ізалятары, пакараны на 6 базавых велічыняў штрафу.
Алесь Пушкін,
мастак, заблакаваны ва ўласнай кватэры у мястэчку Бобр.
Ігар Сімбіроў, сябра
Партыі БНФ, затрыманы на вакзале ў Асіповічах, знаходзіцца ў
пастарунку.
Канстанцін Балагура і
Дзяніс Турчэняк, актывісты Руху “За Свабоду”, затрыманыя у Брэсце,
знаходзяцца у пастарунку.
Міхаіл Ільін,
актывіст Руху “За Свабоду”, затрыманы ў Кобрыне, знаходзіцца ў
пастарунку.
Барыс Хамайда, Алена
Залеская, Антаніна Піванос і карэспандэнт “Радыё Рацыя” Уладзімір Жукоўскі,
затрыманыя ў Віцебску падчас акцыі, знаходзяцца ў пастарунку.Сяргей
Каваленка, моладзевы актывіст, затрыманы ў Віцебску, знаходзіцца ў
Кастрычніцкім РАУС.
|