Заява старшыняў Агульнанацыянальнага
аргкамітэту
ЗАЯВА
Сустаршыняў Агульнанацыянальнага
аргкамітэту
па святкаванні 90-х угодкаў
БНР
25 сакавіка, у Дзень Волі, вядомы
мастак і грамадскі дзеяч. сустаршыня Агульнанацыянальнага аргкамітэту па
святкаванні 90-х угодкаў БНР Аляксей Марачкін асуджаны судом Цэнтральнага р-на
сталіцы на 5 сутак арышту за нібыта нецэнзурную лаянку каля Цэнтральнага
РУУС г. Мінска.
Добра ведаючы многія дзесяцігоддзі гэтага
глыбока інтэлігентнага, выхаванага і далікатнага чалавека, таленавітага творцу,
мы рашуча адкідаем хлуслівыя правакацыйныя абвінавачанні ў ягоны адрас і
патрабуем неадкладнага вызвалення яго з-за кратаў!
Разглядаем прысуд А.Марачкіну як
палітычны пераслед і яшчэ адно сведчанне антыдэмакратычнасці сённяшніх
беларускіх уладаў.
Генадзь Бураўкін,
Радзім Гарэцкі
25.03.2008 г.
|