Новая аўдыё-кніга Уладзіміра Арлова

Бестселер Уладзіміра Арлова "Адкуль наш род" выйшаў у аўдыёфармаце.

Аўдыё-кнігу склалі займальныя і пазнавальныя апавяданні з гісторыі Беларусі. Сярод герояў кнігі – князі Усяслаў Чарадзей і Вітаўт Вялікі, асветнікі Ефрасіння Полацкая і Кірыла Тураўскі, першадрукар Францішак Скарына і канцлер Леў Сапега, ваяводы Канстанцін Астрожскі і Ян Кароль Хадкевіч, правадыры паўстанцаў Тадэвуш Касцюшка і Кастусь Каліноўскі...

Тэкст чытае аўтар.

Аўдыё-кніга мае багатае гукавое афармленне і малюнкі, што стварае ў юнага слухача эфект прысутнасці пры падзеях, аб якіх апавядае аўтар. Кнігу можна ня толькі слухаць, але і чытаць.

Пытайцеся ў кнігарнях і ў незалежных распаўсюджвальнікаў.

Паводле “Наша Нівы”

‹‹ на галоўную | у архіў