Урачыстасці ў Нью-Ёрку з нагоды
90-годдзя БНР
У суботу, 22 сакавіка, перад будынкам
штаб-кватэры Аб’яднаных Нацый на Манхэтане ў Нью-Ёрку пройдзе мітынг у падтрымку
змагання супраць антынацыянальнага дыктатарскага рэжыму ў Беларусі.
Мітынг ладзіцца нью-ёркскім аддзелам БАЗА
і прысвечаны 90-годдзю абвяшчэння Незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі
(Акту 25 Сакавіка 1918 года). Пачатак мітынгу — а 11 раніцы, на Першай Авеню пры
43-й вуліцы.
Пасля мітынг плануецца прадоўжыць перад
Кансулятам Беларусі і Місіяй РБ пры ААН.
Мерапрыемствы будуць працягнуты 23
сакавіка, калі адбудзецца святочная дэманстрацыя, прысвечаная 90-годдзю
аб'яўлення незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі, якая распачнецца а 10
гадзіне раніцы ля будынка ААН і працягнецца да 11:30 ( паміж E 42 i E 43 Street
на 1 Avenue) 760 United Nations Plaza New York City, NY 10017,
USA.
А 13 гадзіне ў грамадзкай залі
Кафедральнага Сабора Св. Кірылы Тураўскага (401 Atlantic Ave.,
Brooklyn, N.Y.) адбудзецца імпрэза і святочны абед.
Падчас імпрэзы ў Беларускім музеі
адкрыецца новая мастацкая выстава беларускіх мастакоў і будзе прагляд кінастужкі
"Беларускі пасляваенны антысавецкі супраціў 1944-1959 гг" рэжысёра Антося
Цялежнікава. Уваход вольны. Запрашаем усіх.
Паводле Згуртавання беларускай моладзі
ў Амерыцы і Беларускага Маладзёвага Руху Амерыкі
|