Агульнанацыянальная дыктоўка пройдзе ў Вільні
У Вільні агульнанацыянальная
дыктоўка адбудзецца 21 сакавіка ў
будынку Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта
(Valakupiu,5) у аўдыторыі 213 а 16.30. Яе
арганізуюць студэнты ЕГУ. Запрашэнні
разасланыя студэнтам, педагогам, віленскім
беларусам, парламентарыям і грамадскім
дзеячам Літвы, якія ведаюць беларускую
мову. Арганізатары запрашаюць усіх жадаючых
прыняць удзел у напісанні дыктоўкі.
Паводле газеты
“Свабода” (Літва)
|