Нямецкія праваабаронцы правядуць акцыю 25 сакавіка

Нямецкая філія “Аmnesty Іnternational” заклікала суайчыннікаў сабрацца 25 сакавіка ля беларускай амбасады ў Берліне.

Акцыя праваабаронцаў будзе прымеркаваная да 2-й гадавіны зняволення Аляксандра Казуліна і 90-х угодкаў БНР. Гэткім чынам арганізатары хочуць прыцягнуць увагу немцаў да сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі.

Сярод патрабаванняў, якія прагучаць ля будынку беларускай дыпламатычнай місіі 25 сакавіка, — патрабаванне неадкладна вызваліць палітвязня Казуліна, а таксама гарантаваць беларускім грамадзянам асноўныя дэмакратычныя правы, уключна з правам на правядзенне мірных сходаў.

Нямецкія праваабаронцы звярнуліся да будучых удзельнікаў акцыі з наступным заклікам: у перыяд паміж 25 і 28 сакавіка даслаць на адрас беларускай амбасады ў Берліне паштовы перавод на 1 еўрацэнт з пазнакай “Свабоду Казуліну”.

Паводле “Радыё Свабода”

‹‹ на галоўную | у архіў