25 сакавіка ў Варшаве маніфестацыя салідарнасці і канцэрт N.R.M.
25 сакавіка ў польскай сталіцы адбудзецца маніфестацыя салідарнасці
з Беларуссю. Акцыя пачнецца ў Кракаўскім
прадмесці побач з помнікам Каперніку
а 18-й.
Мяркуецца, што
ўдзельнікі акцыі пройдуць маршам да польскага
Сейму дзеля таго, каб перадаць прадстаўніку
парламенту ліст пра сітуацыю ў Беларусі.
Па дарозе дэманстранты будуць знаёміць
месцічаў з праблемамі Беларусі. Галоўная
ідэя мерапрыемства — падтрымка ўдзельнікаў
акцыяў у Мінску. У той жа дзень N.R.M. зайграе
жывы канцэрт у эфіры музычнай студыі
Польскага Радыё 3. Пачатак а 21.05 па беларускім
часе.
Паводле
“Нашай Нівы”
|