Свята БНР беларуская дыяспара Чэхіі святкуе разам

Беларусы, якія лічаць сябе дыяспарай у Чэхіі, добра ведаюць аб мінулых нязгодах розных групаў дыяспары. На шчасце, тыя часіны – мінуласць і можам з радасцю сказаць, што сёлета Дзень Волі розныя суполкі і арганізацыі Чэхіі будуць адзначаць разам.

Такая – ж інтэграцыя назіраецца сярод беларускіх грамадскіх аб’яднанняў па цэлым свеце. Калі вы яшчэ нічога не ведаеце аб святкаванні Дня Волі і хочаце далучыцца, калі ласка звяртайцеся ў рэдакцыю нашай газеты:
776 234 090 (Алесь)
777 925 118 (Віталь)

Арганізацыйны камітэт святкавання Дня Волі перашле ў сакавіку бягучага году ўсім сябрам нашай грамады адмысловыя запрашэнні, у якіх будуць пададзены ўсе дэталі (час, месца і магчымы кошт).

Паводле газеты “Крывія”

‹‹ на галоўную | у архіў