“Бацькаўшчына” выдала зборнік твораў пераможцаў дзіцячага конкурсу “Беларусь маёй будучыні”

У сакавіку “Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” выдала зборнік твораў пераможцаў дзіцячага конкурсу “Беларусь маёй будучыні”. Сам конкурс адбыўся ўвесну 2007 года. У ім узяло ўдзел больш за 300 вучняў, з якіх журы вызначыла пераможцамі 15 – у намінацыі “малюнак” і 30 – у намінацыі “літаратурны твор”. У прадмове да кнігі Ніна Шыдлоўская, намесніца старшыні Рады напісала: “Зададзеная конкурсам тэма падштурхнула многіх задумацца, хто такія беларусы, чым слаўны беларускі народ. Важнае пытанне, якое ўздымаюць дзеці ў сваіх творах, – лёс нашай роднай беларукай мовы”.

У бліжэйшы час пераможцы атрымаюць “аўтарскі” асобнік кнігі ў падарунак.

Вялікую падзяку арганізатары конкурсу выказваюць кіраўніцы дабрачыннага фонду “Ethnic Voice of Americf” сп. Ірэне Калядзе-Смірновай, якая шмат год супрацоўнічае з “Бацькаўшчынай” і падтрымлівае дзіцячыя конкурсы.

Літаратурна-мастацкія конкурсы для школьнікаў, у асноўным на гістарычную тэматыку, “Згуртаванне” ладзіць ужо сем год.

Інфармацыйны цэнтр МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”

‹‹ на галоўную | у архіў