Памёр Альберт Мітэр, сябра Вялікай Рады “Бацькаўшчыны” з Новасібірска
15 сакавіка, у суботу, на 75-м годзе жыцця памёр Альберт Мітэр, сябра Сібірскага таварыства беларускай культуры, сябра Вялікай Рады “Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына”.
А. Мітэр з’яўляўся адным з заснавальнікаў фармалізаванага беларускага руху. Ён вельмі любіў сваю радзіму і прыкладаў усе намаганні каб яна квітнела. Вельмі шмат часу прысвячаў вывучэнню і прапагандзе культуры, сувязі Беларусь–Сібір, цікавіўся генеалогіяй выхадцаў з Беларусі. У 2006 годзе А. Мітэр звяртаўся з просьбай у гарадскую камісію па перайменаванню Новасібірска з прапановамі надаць адной з вуліц ці бібліятэк імя вядомага беларускага першадрукара Францыска Скарыны.
Старшыня праўлення “Беларускага культурна-асветніцкага цэнтра ў імя св. Ефрасінні Полацкай” Іван Панасюк сказаў наступнае: “Альберт Антонавіч быў сапраўдным патрыётам Беларусі, любіў сваю радзіму і да канца дзён балеў і перажываў за яе. Вельмі шмат рабіў для беларусізацыі ў Сібіры”.
Апошні прытулак Альберт Мітэр знайшоў на могілках Акадэмгарадка ў Новасібірску.
“Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” прыносіць свае спачуванні блізкім, сваякам і калегам Альбера Антонавіча.
Управа “Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына”
|