Лідзія Савік – пра кнігу Алеся Петрашкевіча “Приласкать и уничтожить!”

Днямі “Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” выдала новую п’есу Алеся Петрашкевіча “Приласкать и уничтожить!”. Новы твор уяўляе сабой дакументальную рэстаўрацыю падзей, звязаных з Усебеларускім з’ездам 1917 г. і стварэннем Беларускай Народнай Рэспублікі. Прафесар Лідзія Савік напісала водгук на кнігу А. Петрашкевіча, вытрымкі з якога падаем ніжэй.

“Пісьменнік выкарыстоўвае ў трагедыі вобраз пазванальнага сучасніка-гісторыка. Ён не толькі выразнік аўтарскай пазіцыі, але найперш дасведчаны знаўца і каментатар многіх палітычных сітуацый таго часу, сённяшні віртуальны суразмоўца мужных і адданых рыцараў-замгароў за волю і незалежнасць шмат пакутнай Бацькаўшчыны – Беларусь. Дзейнымі героямі трагедыі можна лічыць і выдатныя вершы беларускіх паэтаў (А. Гаруна, Я. Купалы, М. Багдановіча, М. Краўцова), якія арганічна ўпісваюцца ў агульную тканіну твора, надаць яму высокапатрыятычны эмацыйны напал, адпавядаючы душэўным парыванням герояў пачатку ХХ стагоддзя. Драматург змог па-мастацку, даходліва, проста і зразумела данесці да чытача складаныя перапетыі і найгалоўнейшай падзеі беларускай гісторыі – стварэння БНР. І было б вялікай падзеяй, калі б гэту п’есу паставілі беларускія тэатры, і мы маглі б яшчэ раз сустрэцца і пачуць такіх славутых, разумных, светлых людзей, далучыцца да іх перажыванняў, думак, мараў і надзей на лепшую долю свайго забранага краю, “бо толькі тэатр, толькі вобразнае мысленне можа спалучыць гісторыю з паэзіяй барацьбы рыцараў волі за ажыццяўленне нацыянальнай ідэі, як асновы дзяржаўнасці і не падлегласці”, – сцвярджае аўтар п’есы праз свайго героя-гісторыка. Але добра, што мы маем магчымасць хоць прачытаць твор, каб глыбей зразумець, што сёння адбываецца ў “незалежнай” Беларусі і падумаць, ці за такую Беларусь змагаліся і гінулі маладыя, мужныя, таленавітыя героі трагедыі “Приласкать и уничтожить!”

Лідзія Савік, прафесар

‹‹ на галоўную | у архіў