Газета беларускай дыяспары “Беларус” збірае мастацкія творы для выдання беларускага альманаху
Рэдакцыя “Беларуса” працягвае падрыхтоўка да друку літаратурнага альманаху беларускіх пісьменнікаў замежжа “БЕЛАРУС–2008”. Гэта будзе літаратурны зборнік мастацкіх твораў у выглядзе “тоўстага” часопісу.
Змясціць свае творы ў альманаху маюць права ўсе аўтары, якія пішуць па-беларуску ў самых розных літаратурных накірунках. Адзінае патрабаванне – аўтары павінны жыць па-за межамі Беларусі.
Плануемы час выхаду альманаху ў свет – жнівень 2008 года.
Свае творы аўтарам найлепш дасылаць у рэдакцыю электроннай поштай на адрас: hazetabielarus@att.net У выключных выпадках, калі аўтары не маюць доступу да сусветнага сеціва, творы можна даслаць поштаю запісанымі на СD ці DVD альбо надрукаванымі на паперы на адрас рэдакцыі: BIELARUS / P. O. Box 3225 / Farmingdale, NY 11735 USA
Тэксты пажадана пісаць тарашкевіцай. Творы напісаныя наркамаўкай, у альманаху будуць надрукаваныя тарашкевіцай.
Кожнаму аўтару, хто вырашыць даслаць творы для альманаху, пажадана таксама даслаць свой невялікі партрэтны здымак і кароткую аўтабіяграфію і, калі захочуць, дадатковую інфармацыю пра сябе, якую яны хацелі б паведаміць сваім чытачам.
Апошні тэрмін для дасылкі твораў 31 травень 2008 года.
Пасля выхаду альманаху ў свет кожны аўтар атрымае адзін асобнік бескаштоўна. Аўтары пры жаданні змогуць замовіць дадатковую колькасць асобнікаў па сабекошту, які будзе паведамлены ім пазней.
Ганарараў аўтарам рэдакцыя “Беларуса”, на жаль, выплачваць не можа, бо не з’яўляецца камерцыйным выданнем, а існуе выключна дзякуючы падтрымцы падпісчыкаў і ахвярадаўцаў.
З пытаннямі кантактуйце рэдакцыю. Жадаем поспехаў!
Паводле газеты “Беларус” (сакавік, 2008)
|