Таронта і Атава запрашаюць на святкаванне ўгодкаў БНР

Беларусы Канады запрашаюць на святкаванне 90-годдзя БНР. Святочныя мерапрыемствы адбудуцца ў двух канадскіх гарадах – Таронта і Атава. Арганізатары наўмысна праводзяць свята ў розныя дні, каб усе жадаючыя маглі наведаць беларускае свята. Так, таронтаўцы запрашаюць адсвяткаваць угодкі БНР а 19 гадзіне 22 сакавіка ў залі Беларускага грамадска-рэлігійнага цэнтру (524 St. Clarens Avenue). У праграме вечарыны плануецца Урачысты малебен, даклад і святочны канцэрт. Аттаўцы плануюць правесці ўрачыстасць 5 красавіка а 14 гадзіне ў City Hall, 110 Laurier Avenue West. У праграме таксама мяркуюцца святочныя віншаванні, канцэрт і святочная вячэра.

Паводле Згуртавання беларусаў Канады

‹‹ на галоўную | у архіў