Паштоўкі да 90-годдзя БНР
З нагоды 90-годдзя абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі культурніцкая камісія Партыі БНФ выдала серыю юбілейных калекцыйных паштовак. Серыя складаецца з трох паштовачак. На кожнай выяўленая нацыянальная сімволіка – герб "Пагоня" і бел-чырвона-белы сцяг, гімн "Мы выйдзем шчыльнымі радамі". На адной з паштовак – фрагмент літаграфіі В. Сташчанюка з выявай будынку па вуліцы Валадарскага, 9 – дзе была абвешчаная БНР, дзве іншыя з выявамі старога Мінску і Вільні. Паштовачкі можна знайсці на сядзібе БНФ.
Паводле сайта партыі БНФ
|