диаспора РБ Минск Менск белорусская диаспора
МГА "ЗБС "Бацькаўшчына" - міжнароднае грамадскае аб'яднанне, дзейнічае з 1990 года, аб'ядноўвае 135 арганізацый з 28 краін свету

Бібліятэка МГА ЗБС Бацькаўшчына


Навіны (галоўная) Архіў навін Хто мы Хронiка дзейнасцi З'езды беларусаў свету Кантакты Банкаўскія рэквізіты Архіў бюлетэня
Гісторыя Галерэя дзеячаў База дадзеных Сайты дыяспары Перыёдыка Могілкі Помнікі
Грамадскія арганізацыі СМІ Дыпламатычныя прадстаўніцтвы Даведнік
"НІВА" "БЕЛАРУС" "Крывія"
Еўрапейскае радыё для Беларусі Радыё "Рацыя" "Радыё Швецыя" Радыё "Палонія" Deutsche Welle

90-БНР

Беларускі Інтэрнэт

Горадня: Квяткоўскі з кніжкай, Бартосік з гітарай

Сёння ўвечары ў Горадні выступалі мінчукі. Спачатку прадставіў сваю кнігу “Фрашкі да пляшкі” Севярын Квяткоўскі, ён прачытаў свае тэксты. Як вядома, кніга была адзначана прэміяй “Залатая літара–2008”. Зміцер Бартосік прывёз уласную кружэлку “Гандураскі серыял” і гітару, пад якую выканаў свае песні. Сустрэча адбылася ў памяшканні Таварыства беларускай школы. На яе сабраліся некалькі дзесяткаў чалавек.

Карэспандэнт: “Севярын, новы горад, новае памяшканне, новыя твары. Што табе стварае настрой выступаць у Горадні, ці падабаецца тут бываць”.

Квяткоўскі: “Горадня — мой самы любімы горад у Беларусі пасля майго роднага Менску. А па-другое, тут ня толькі шмат новых твараў, але таксама даўно знаёмых добрых маіх сяброў. Гэта першы мой сур’ёзны выступ па-за Мінскам”.

Карэспандэнт: “А зараз Зміцер Бартосік. Ты прыязджаеш ў Горадню спяваць, а тут вось бард Шалкевіч. Што ты адчуваеш: канкурэнцыю, можа, ці што?”

Бартосік: “Ну, якая можа быць канкурэнцыя паміж двума геніямі? (смяецца) У Горадні мне заўжды спяваецца камфортна. Я езджу па Беларусі з невялічкім турам, прысвечаным 90-годдзю Беларускай Народнай Рэспублікі, які арганізавала Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына”.

Карэспандэнт: “Чаму вы прыйшлі на гэтую сустрэчу?”

Слухач: “Таму што апошнім часам нашае жыццё вельмі падобнае на гэтыя фрашкі, якія піша Квяткоўскі, ну і без пляшак таксама не абыходзіцца”.

Карэспандэнт: “Чым вам цікавы Бартосік, чым вам цікавы Квяткоўскі?”

Слухачка: “Па-першае, я вельмі люблю беларускую музыку самых розных накірункаў. І мне чым цікавы Бартосік? Яго ня толькі цікава, прыкольна слухаць, але таксама назіраць за яго мімікай, жэстамі, за тым, як ён расказвае, як ён сябе паводзіць, як ён глядзіць на публіку, то бок ён такі харызматычны бард. А кніжка, я яе прачытала ўжо, “Фрашкі да пляшкі”, у мяне ёсць некалькі пытанняў да аўтара, таму што там часам рэчы проста крамольныя. Скандальная кніжка. Натуральна яна не магла не прыцягнуць маёй увагі і мне цікава пазнаёміцца з яе аўтарам”.

Паводле “Радыё Рацыя”

‹‹ на галоўную | у архіў

 

№ 6, чэрвень 2008
[ PDF ]
архіў бюлетэня
Запоўніць картку...

Па пытаннях беларусаў замежжа...

Па захаванні Беларускага дому...

15–16 снежня 2007
Беларуская эканамічная і палітычная мадэль: сучаснасць і перспектывы трансфармацыі:


Што рабіць з вёскай?
(дадана 17.01.08)

усе круглыя сталы

Віктар Кавалеўскі
Аўстралія і іміграцыя

Леанід Лыч
І на чужыне пачуваліся беларусамі

Леанід Лыч
Руская культура на Беларусі: плюс ці мінус?

Янка Запруднік
УДЗЯЧНАСЬЦЬ – МАСТАЦТВА ДУШЫ або Чаму беларусы ня ўмеюць дзякаваць?

Аляксандар Адзінец
Запавет эмігранта

 
Галоўная - Хто мы - Бібліятэка - Кантакты - Хронiка дзейнасцi - З`езды - Сайты беларуская дыяспары
zbsb [@] tut.by - zbsb [@] lingvo.minsk.by
Rating All.BY биографии белорусских писателей, мордкович