Прэзентацыя мемуараў Івонкі Сурвіллы “Дарога”
“Дарога” — чатырнаццатая кніга “Бібліятэкі Свабоды XXI стагоддзя”. Яе склалі мемуары Старшыні Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Івонкі Сурвіллы.
Прэзентацыя кнігі ў Мінску адбудзецца 17 сакавіка а 18 гадзіне ў сядзібе БНФ на былой Варвашэні, 8 (цяпер праспект Машэрава).
|