У Мінску адкрылася фотавыстава да 90-годдзя БНР з удзелам гурту “Крама” і Піта Паўлава

6 сакавіка ў Мінску прайшло адкрыццё выставы фатографа Андрэя Плясанава “10 год з аднаго вакна”. Фотавыстава прымеркавана да 90-годдзя з дня абвешчання незалежнасці БНР.

Вядомы мастак, музыка і рэжысёр Андрэй Плясанаў прэзэнтаваў серыю сваіх фотаздымкаў, зробленых у розныя гады з акна ўласнай кватэры, што месціца на рагу вуліцы Янкі Купалы і праспекта Незалежнасці.

“За гады здымак з 1996 па 2006 перад маім вакном адбываліся абсалютна розныя падзеі – праходзілі масавыя маніфестацыі, вайсковыя парады, а часам, тут проста было ціха і бязлюдна”, – распавядае Андрэй Плясанаў.

Баявая тэхніка, шматтысяныя калоны дэманстрантаў, кардоны міліцыянтаў, аўтазакі - на здымках Андрэя Плясанава барацьба дзвюх плыняў, змаганне дзвюх ідэяў. Падзяліцца сваімі ўражаннямі на адкрыццё прыйшлі лідэр гурту “Гарадзкія” Піт Паўлаў, саліст “Крамы” Ігар Варашкевіч ды вакаліст гурту “White Night Blues” Юры Несцярэнка.

Паводле “Хартыі-97”

‹‹ на галоўную | у архіў