Выдадзены першы ўнікальны “ЕўраСлоўнік”
У выдавецтве “Радыёла-Плюс” выдадзены тысячным накладам слоўнік Лявона Баршчэўскага “ЕўраСлоўнік”.
“ЕўраСлоўнік” – выданне ўікальнае не толькі ў айчыннай, але і ў сусветнай лексікаграфіі. Гэта спроба наблізіць нашу мову да патэнцыйных чытачоў беларускіх тэкстаў у краінах Паўночнай, Цэнтральнай, Заходняй і Паўднёвай Еўропы, а беларускага карыстальніка павесці ў багаты свет еўрапейскіх моў. Слоўнік уключае каля 100 000 адзінак перакладу і прызначаны найперш для чытання і разумення інфармацыйных, публіцыстычных, навукова-папулярных і мастацкіх тэкстаў, даступных у друкаваным выглядзе альбо ў Сеціве.
Гэта першы беларуска—лацінска—англійска—балгарска—венгерска—грэцка—дацка—ірландска—ісландска—іспанска—італьянска—латышска-—літоўска—мальтыйска—нарвежска—нідэрландска—нямецка—партугальска—польска—румынска—славацка—славенска—фінска—французска—харвацка—чэшска—шведска—эстонскі cлоўнік.
Рэдактарамі-кансультантамі па асобных мовах з’яўляюцца такія вядомыя літаратуразнаўцы як Алесь Жлутка, Сяргей Шупа, Мікола Ермалаеў, Якуб Лапатка, Васіль Сёмуха, Сяргей Занкевіч, Мікола Бусел і Інэса Кур’ян.
|