Да Бога — з беларускай малітвай

У сеціве апублікаваны Царкоўнаславянска-беларускі слоўнік рэлігійных і багаслоўскіх тэрмінаў.

Слоўнік быў складзены Біблійнай камісіяй Беларускай праваслаўнай царквы па блаславенні мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта яшчэ ў 2004 годзе і тады друкаваўся ў малатыражнай газэце «Царкоўнае слова».

Цяпер яго для шырокага азнаямленьня апублікаваў у электронным выглядзе сайт Сhurchby.info.

На гэтым жа рэсурсе прыцягвае ўвагу артыкул Сергія Гардуна «Навошта патрэбнае богаслужэнне на беларускай мове?»

Паводле “Нашай Нівы”

‹‹ на галоўную | у архіў