“Мінулае, сучаснасць і будучыня Беларускай Дзяржаўнасці” – канферэнцыя ў Празе
22 сакавіка ў Празе адбудзецца Канферэнцыя прысвечаная 90-годдзю БНР “Мінулае, сучаснасць і будучыня Беларускай Дзяржаўнасці” пры ўдзеле Карэл Шварцэнберга, міністра замежных спраў Чэшскай Рэспублікі. Перад удзельнікамі канферэнцыі выступяць старшыня БНР Івонка Сурвілла, старшыня КХП-БНФ Зянон Пазняк, рэдактары “Радыё Свабоды” Сяргей Шупа і Сяргей Навумчык, пісьменнік Уладзімір Арлоў, прэзідэнт “Грамадзянскай Беларусі” Ян Румл, экс-старшыня “Маладога Фронту” Павел Севярынец. У канферэнцыі мяркуецца ўдзел старшыні “Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына” Алены Макоўскай.
Інфармацыя паводле “Грамадзянскай Беларусі” (http://www.civicbelarus.eu/)
|