БАЗА праводзіць у Нью-Ёрку мітынг у гонар 90-годдзя абвяшчэння незалежнасці Беларусі
У суботу, 22 сакавіка, перад будынкам штаб-кватэры Аб’яднаных Нацый на Манхэтане ў
Нью-Ёрку пройдзе мітынг у падтрымку змагання супраць антынацыянальнага дыктатарскага рэжыму ў Беларусі.
Мітынг ладзіцца Нью-Ёрскім аддзелам БАЗА і прысвечаны 90-годдзю абвешчання
Незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі (Акту 25 Сакавіка 1918 года).
Пачатак мітынгу — а 11 раніцы, на Першай Авеню пры 43-й вуліцы.
Паводле Беларуска-Амерыканскага Задзіночання
|