БАЗА святкуе 90-годдзе БНР у Нью-Ёрку
БАЗА запрашае на Урачыстую акадэмію, банкет і канцэрт, прысвечаныя 90-м угодкам абвяшчэння Незалежнасці БНР.
Імпрэза адбудзецца ў НЯДЗЕЛЮ, 30-га сакавіка 2008 г. У 12.30 папоўдні ў Regency Ballroom гатэля Hyatt Regency па адрасе: 2 Albany Street, New Brunswick, New Jersey 08901.
Перад імпрэзай а 10:00 раніцы адбудзецца Святое Набажэнства ў царкве св. Маці Божай Жыровіцкай, Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царкве, па адрасе:
9 River Road,
Highland Park, New Jersey.
Паводле Беларуска-Амерыканскага Задзіночання
|