“Стары Ольса” павіншаваў гарадзенцаў з 90-годдзем БНР
28 лютага ў гарадзенскім ліцэі № 1 адбыўся сольны канцэрт гурту “Стары Ольса”, прысвечаны 90-годдзю БНР. Як заўсёды гурт сабраў поўную залю. Праграма ўключыла ў сябе вельмі шмат твораў з “Полацкага сшытку”, гучалі творы з альбома “Гераічны эпас”, шэраг іншых кампазіцый і песняў музыкаў. Апошнія актыўна падхопліваліся залай.
У гэтым годзе гурт парадуе сваіх аматараў новым альбомам, прысвечаным “Полацкаму сшытку”. Альбом выйдзе пра падтрымцы МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” (якое аказала дапамогу і ў арганізацыі згаданага канцэрту), а мецэнатам праекту будзе выступаць Ірэна Каляда-Смірнова (ЗША). Выхад альбому плануецца на кастрычнік–лістапад 2008 года і будзе таксама прымеркаваны да святкавання Года беларускай дзяржаўнасці.
Інфармацыйны цэнтр МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”
|