диаспора РБ Минск Менск белорусская диаспора
МГА "ЗБС "Бацькаўшчына" - міжнароднае грамадскае аб'яднанне, дзейнічае з 1990 года, аб'ядноўвае 135 арганізацый з 28 краін свету

Бібліятэка МГА ЗБС Бацькаўшчына


Навіны (галоўная) Архіў навін Хто мы Хронiка дзейнасцi З'езды беларусаў свету Кантакты Банкаўскія рэквізіты Архіў бюлетэня
Гісторыя Галерэя дзеячаў База дадзеных Сайты дыяспары Перыёдыка Могілкі Помнікі
Грамадскія арганізацыі СМІ Дыпламатычныя прадстаўніцтвы Даведнік
"НІВА" "БЕЛАРУС" "Крывія"
Еўрапейскае радыё для Беларусі Радыё "Рацыя" "Радыё Швецыя" Радыё "Палонія" Deutsche Welle

90-БНР

Беларускі Інтэрнэт

Аргкамітэт звярнуўся да мэра Мінска дзеля ўшанавання памятных мясцінаў, звязаных з утварэннем БНР

У канцы лютага сустаршыні Агульнанацыянальнага аргкамітэту па святкаванні 90-х угодкаў БНР, вядомыя дзеячы Беларусі Генадзь Бураўкін, Радзім Гарэцкі, Аляксей Марачкін падалі заяву мэру горада Мінска Міхаілу Паўлаву. Заява прысвечана мемарыялізацыі мясцін, звязаных з утварэннем Беларускай Народнай Рэспублікі. “25 сакавіка 1918 года Рада БНР III-й Устаўной граматай абвясціла Беларусь вольнай і незалежнай дзяржавай. Стварэнне Беларускай Народнай Рэспублікі было заканамерным этапам у развіцці нацыянальна-вызвольнага руху ў Беларусі напачатку XX стагоддзя. БНР прызналі Украіна, Турцыя, Фінляндыя, Аўстрыя, Чэхіі і Славакіі, Літва, Эстонія, Латвія, Польшча, Арменія, Грузія. У гістарычным кантэксце ўтварэнне БССР ёсць вынік змагання Ураду БНР за незалежнасць”, – кажуць дзеячы ў заяве. Да мясцінаў звязаных з абвяшчэннем БНР адносяцца:

I. Тэатр імя Янкі Купалы, у залі якога ў снежні 1917 года праходзіў Усебеларускі Кангрэс (з’езд) палітычных сілаў.
II. Музычны ліцэй (пл. Свабоды, 7), дзе ў 1918 г. у былой рэзідэнцыі расійскіх губернатараў была прынятая Першая Устаўная грамата БНР.
III. Будынак № 9 па вул. Валадарскага, што на рагу з праспектам Незалежнасці, дзе 25.03.1918 г. Радай БНР была прынятая Трэцяя Устаўная грамата.
IV. Рэспубліканскі дом працаўнікоў мастацтва на пр. Незалежнасці, 26 (былая вул. Захар’еўская — Юбілейны дом), дзе з 17 жніўня 1918 г. працавала Рада БНР.

У выпадку адмовы з боку дзяржаўны органаў, Аргкамітэт гатовы распачаць збор подпісаў грамадзян у падтрымку ініцыятывы.

Інфармацыйны цэнтр МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”

‹‹ на галоўную | у архіў

 

№ 6, чэрвень 2008
[ PDF ]
архіў бюлетэня
Запоўніць картку...

Па пытаннях беларусаў замежжа...

Па захаванні Беларускага дому...

15–16 снежня 2007
Беларуская эканамічная і палітычная мадэль: сучаснасць і перспектывы трансфармацыі:


Што рабіць з вёскай?
(дадана 17.01.08)

усе круглыя сталы

Віктар Кавалеўскі
Аўстралія і іміграцыя

Леанід Лыч
І на чужыне пачуваліся беларусамі

Леанід Лыч
Руская культура на Беларусі: плюс ці мінус?

Янка Запруднік
УДЗЯЧНАСЬЦЬ – МАСТАЦТВА ДУШЫ або Чаму беларусы ня ўмеюць дзякаваць?

Аляксандар Адзінец
Запавет эмігранта

 
Галоўная - Хто мы - Бібліятэка - Кантакты - Хронiка дзейнасцi - З`езды - Сайты беларуская дыяспары
zbsb [@] tut.by - zbsb [@] lingvo.minsk.by
Rating All.BY биографии белорусских писателей, мордкович