Аргкамітэт павіншаваў супрацоўнікаў міліцыі і нагадаў пра 90-годдзе БНР

4 сакавіка – Дзень беларускай міліцыі. З гэтай нагоды Агульнанацыянальны аргкамітэт па святкаванні 90-годдзя БНР звярнуўся да супрацоўнікаў міліцыі з віншавальным лістом, у якім гаворыцца:

“25 сакавіка адзначаецца 90 гадоў са дня абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі – першага незалежнага дзяржаўнага ўтварэння беларусаў ХХ стагоддзя.

Органы ўнутраных спраў пакліканы стаяць на варце інтарэсаў грамадзяніна, грамадства, дзяржавы. І сёння беларуская міліцыя мусіць абараняць законныя правы і інтарэсы грамадзян і беларускай дзяржавы, выконваць няпростую функцыю па ахове правапарадку і з’яўляцца гарантам грамадскай бяспекі”.

Аргкамітэт таксама пажадаў супрацоўнікам міліцыі з годнасцю і павагай несці сцяг вартаўніка правапарадку, ставіць вернасць абавязку – Радзіме і Канстытуцыі вышэй за ўсё.

Віншаванне накіравана ў аддзяленні ўнутраных спраў па Беларусі.

Інфармацыйны цэнтр МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”

‹‹ на галоўную | у архіў