диаспора РБ Минск Менск белорусская диаспора
МГА "ЗБС "Бацькаўшчына" - міжнароднае грамадскае аб'яднанне, дзейнічае з 1990 года, аб'ядноўвае 135 арганізацый з 28 краін свету

Бібліятэка МГА ЗБС Бацькаўшчына


Навіны (галоўная) Архіў навін Хто мы Хронiка дзейнасцi З'езды беларусаў свету Кантакты Банкаўскія рэквізіты Архіў бюлетэня
Гісторыя Галерэя дзеячаў База дадзеных Сайты дыяспары Перыёдыка Могілкі Помнікі
Грамадскія арганізацыі СМІ Дыпламатычныя прадстаўніцтвы Даведнік
"НІВА" "БЕЛАРУС" "Крывія"
Еўрапейскае радыё для Беларусі Радыё "Рацыя" "Радыё Швецыя" Радыё "Палонія" Deutsche Welle

90-БНР

Беларускі Інтэрнэт

130 год з дня нараджэння Казіміра Малевіча (апытанне ЗБС “Бацькаўшчына”)

23 лютага спаўняецца 130 год з дня нараджэння вядомага беларускага мастака-авангардыста, заснавальніка супрэматызма Казіміра Малевіча. Ён нарадзіўся ў Кіеве, у сям’і кіроўцы цукравага завода. Вучыўся ў Кіеўскай маляўнічай школе Н.І.Марушка, наведваў заняткі Строганаўскай вучэльні жывапісу. У 1919-22 гадах выкладаў у Народнай мастацкай школе “новага рэвалюцыйнага вобраза” ў Віцебску. З 1923 па 1927 года – дырэктар Ленінградскага дзяржаўнага інстытута мастацкай культуры. З гэтай нагоды “Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” звярнулася да сваіх сябраў, вядомых мастакоў Беларусі з пытаннем “Як на вашу творчасць паўплывала мастацтва Казіміра Малевіча? ”

Алесь Пушкін: “У лютым 1996 годзе ў Віцебскай галерэі “У Пушкіна” ладзілася імпрэза прысвечана УНОВИС, імпрэза была прысвечана Казіміру Малевічу і праходзіла ў Ратушы. Куратарам быў Міхал Баразна і ўдзельнічалі такія вядомыя мастакі і мастацтвазнаўцы як Ігар Кашкурэвіч, Міхал Баразна, Алесь Пушкін, Васіль Васільеў, Андрэй Вярыніч, Пётр Васілеўскі, Лявон Міхлевіч і Вітальд Ляўчэня. На гэтай імпрэзе ладзіўся перфоманс прысвечаны Малевічу “Перамога сонца”. І па Віцебску былі расклеены вытрымкі з кнігі Малевіча “Маніфест УНОВИС”. Я захапляўся Малевічам і вядома пасля сканчэння вучобы па маёй просьбе быў размеркаваны на Віцебскі камбінат мастацтва. Менавіта ў Віцебску я адкрыў першую прыватную галерэю сучаснага мастацтва “У Пушкіна”, якая праіснавала з 1994 па 1996 гады і была адчынена з дапамогай беларусаў замежжа. А любімым творам Малевіча ў мяне з’яўляецца “Супрыматызм Духа” (1914).”

Рыгор Сітніца: “На маю асабіста творчасць паўплываў Казімір Малевіч вельмі моцна, хаця ён крыху іншага накірунка мастак чым я. Гэта вялікая постаць для ўсяго свету і ён ўплываў і будзе ўплываць у далейшым на творчасць маладых мастакоў.”

Мікола Купава: “Малевіч на мяне асабіса ніяк не паўплываў. Хіба што толькі пашырыў кругагляд у мастацтве наогул. Было проста цікава даведацца, што Казімір Малевіч не проста з Беларусі, а з роду Мякоты, па матчынай лініі Багдановіча таксама ў радаводзе былі Мякоты. А вядомы твор “Чорны квадрат” на маю думку, гэта канстатацыя безвыходнага становішча Беларусі ва ўмовах Расійскай Імперыі, пасля якога павінна надыйсці новае жыццё, але новае жыццё для беларусаў ўжо пачалося і нажаль Малевіч быў ад яго адарваны. “Чорны квадрат” падняў Беларусь да межаў сусветных мастацкіх стандартаў, а далей у Беларусі з’явіўся “Вянок” другога Мякоты - Багдановіча. А “Вянок” Багдановіча, гэта ўжо іншая беларуская вышыня ў сусвеце. Наша еўрапейскасць і сапраўднае адраджэнне было здзейснена Багдановічам, сваяком Казіміра Малевіча”.

Уладзімір Вішнеўскі: “На маю творчасць ніяк не паўплываў, мяне пакідае раўнадушным большасць яго прац. Я стаўлюся да яго не так раздута, як ставяцца мастацтвазнаўцы ў сваёй большасці. Думаю, што занадта філасофстваваць на гэты конт не трэба. Хаця студэнтам вядома знаёміцца з яго творчасцю трэба. На маю творчасць у розныя перыяды жыцця ўплывалі больш складаныя мастакі, са складаным мышленнем - Далі, Рэмбрант (асабліва яго графічныя працы), Дюрэр”.

”Інфармацыйны цэнтр МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”

‹‹ на галоўную | у архіў

 

№ 6, чэрвень 2008
[ PDF ]
архіў бюлетэня
Запоўніць картку...

Па пытаннях беларусаў замежжа...

Па захаванні Беларускага дому...

15–16 снежня 2007
Беларуская эканамічная і палітычная мадэль: сучаснасць і перспектывы трансфармацыі:


Што рабіць з вёскай?
(дадана 17.01.08)

усе круглыя сталы

Віктар Кавалеўскі
Аўстралія і іміграцыя

Леанід Лыч
І на чужыне пачуваліся беларусамі

Леанід Лыч
Руская культура на Беларусі: плюс ці мінус?

Янка Запруднік
УДЗЯЧНАСЬЦЬ – МАСТАЦТВА ДУШЫ або Чаму беларусы ня ўмеюць дзякаваць?

Аляксандар Адзінец
Запавет эмігранта

 
Галоўная - Хто мы - Бібліятэка - Кантакты - Хронiка дзейнасцi - З`езды - Сайты беларуская дыяспары
zbsb [@] tut.by - zbsb [@] lingvo.minsk.by
Rating All.BY биографии белорусских писателей, мордкович