Беларускія дэпутаты выступілі супраць незалежнасці Косава
Заяву ў сувязі з агалошваннем у аднабаковым парадку незалежнасці Косава прынялі сёння дзве парламенцкія камісіі Нацыянальнага сходу Беларусі.
Па меркаванню беларускіх пармалетарыеў, падзеі якія мелі месца ў Косаба не толькі дэстабілізуюць абстаноўку на Балканах, але і ўплываюць на міжнародную стабільнасць.
У прынятай заяве асуджаецца рашэнне косаўскіх уладаў і гучыць заклік да парламентаў свету аб’явіць дэкларацыю аб незалежнасці не маючай законнай моцы.
Беларускія парламентары выступілі за выкананне ўсімі палітычнымі сіламі Косава, еўрапейскімі і міжнароднымі грамадскасцямі рашэнняў Савета Бяспекі ААН, аднаўленне перамоваў паміж Белградам і Прышцінай пры магчымым удзеле міжнародных назіральнікаў.
Паводле інфармацыі АФН (http://www.afn.by)
|