Расея пакінула саюзнікаў без пшаніцы
Урад Расеі ўвёў забарону на экспарт пшаніцы і масліну (жытнёва-пшанічнай сумесі) ў краіны, якія ўваходзяць у Мытны саюз, гэта значыць у Беларусь і Казахстан. Як паведамляецца ў афіцыйным прэс-рэлізе, пастанова, падпісаная расейскім прэм’ер-міністрам Віктарам Зубковым, уступае ў сілу праз месяц ад дня яе афіцыйнага апублікавання і будзе дзейнічаць да 30 красавіка ўключна. Гэты крок зроблены для таго, каб расейскае зерне не экспартавалася цераз краіны Мытнага саюзу без уплаты экспартнага мыта, уведзенага Расіяй.
Інфармацыя “Нашай Нівы” (http://www.nn.by)
|