Бардаўскі канцэрт Зміцера Баротосіка ў Полацку

У межах святкавання Года беларускай дзяржаўнасці МГА "Згуртаванне беларусаў свету "Бацькаўшчына" выступіла суарганізатарам серыі бардаўскіх вечарын. 19 лютага ў Полацку адбылася чарговая вечарына з серыі, прысвечаных 90-годдзю БНР. І хаця канцэрт не меў моцнай рэкламы, слухачоў прыйшло поўная зала, асноўнай часткай – моладзь. Выступаў перад полацкімі і наваполацкімі слухачамі Зміцер Бартосік. Па яго словах, “атрымалася нейкае своеасаблівае адкрыццё барда Бартосіка для новага пакалення моладзі, бо яна ўвогуле не была знаёмая з маім рэпертуарам. Прыемным было і тое, што моладзь вельмі добра ўспрыняла маю праграму, якая складалася з твораў Акуджавы, Высоцкага і Вярцінскага. Пераклад вершаў на беларускую мову быў зроблены Рыгорам Барадуліным”. Варта адзначыць, што, як і іншыя барды, Зміцер Бартосік далучаецца да святкавання Году беларускай дзяржаўнасці і пры падтрымцы МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” плануе правесці серыю бардаўскіх вечарын з нагоды славутай даты ў гісторыі Беларусі – 90-годдзя БНР.

Інфармацыйны цэнтр МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”

‹‹ на галоўную | у архіў