Паказ фільму "Беларускі пасляваенны антысавецкі супраціў 1944-1959 гг."
24 лютага ў 14:30 у грамадскай залі Катэдральнага Сабору Св. Кірылы Тураўскага ў Брукліне адбудзецца паказ фільму "Беларускі пасляваенны антысавецкі супраціў 1944-1959 гг." рэжыссёра Антося Цялежнікава. Гледачам будзе прадстаўлены першы дакументальны фільм: Беларускі антысавецкі пасляваенны супраціў 1944-1959 гг. з серыі "Беларускі Рэзыстанс". Да сенняшняга дня ў Рэспубліцы Беларусь пад забаронай знаходзяцца любыя згадкі і інфармацыі пра пасляваенны антыбальшавіцкі супраціў. Дзяржаўная прапаганда часам узгадвае толькі пра "фашысцкіх недабіткаў ды бандгрупы". Але пасляваенны нацыянальны беларускі супраціў – гэта выразны доказ і прыклад змагання тысячаў беларускіх патрыётаў за дзяржаўную незалежнасць Беларусі. Ім усім, жывым і загінуўшым, прысвячаецца гэты фільм.
401 Atlantic Avenue, Brooklyn, NY 11217.
Тэл. для даведак: US +1 7182371600 Call
Інфармацыя паводле сайта Беларускага Маладзёвага Руху Амерыкі (http://belmov.org)
|